На гэты красавік выпала адразу тры вялікія святы: Вербная нядзеля і Вялікдзень, якія сёлета будуць адзначацца 9 і 16 чысла адпаведна як праваслаўнымі, так і католікамі, і праваслаўная Радаўніца — 25 красавіка. У гэтыя дні ў месцах масавага збору людзей супрацоўнікі органаў унутраных спраў традыцыйна ўзмоцняць ахову.
Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян. Месцы набажэнстваў і прылеглую да іх тэрыторыю загадзя будуць аглядаць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. Калі ўзнікне неабходнасць, будзе арганізавана ачапленне і прапускны рэжым з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.
Начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандар ЖЫЛІНСКІ паведаміў, што з-за павелічэння пасажырапатоку ў выхадныя і святочныя дні пад пільнай увагай будуць аб'екты транспарту. Дзяржаўтаінспекцыя ўжо распрацавала маршруты аб'ездаў месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Для забеспячэння камфорту аўтаўладальнікаў ва ўзаемадзеянні з камунальнымі службамі ідзе падрыхтоўка зручных парковачных месцаў.
Міністэрства ўнутраных спраў заклікае грамадзян быць пільнымі: своечасова інфармаваць найбліжэйшыя міліцэйскія нарады аб падазроных асобах альбо пакінутых без нагляду прадметах.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-paradak
[6] https://zviazda.by/be/tags/organy-unutranyh-sprau