Паўночная Карэя як ніколі раней блізкая да таго, каб пагражаць ЗША прымяненнем балістычных ракет з ядзернымі боегалоўкамі.
Такую ацэнку даў дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Майкл Пампеа, выступаючы ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне.
«Многія адміністрацыі ЗША спрабавалі знайсці дакладны падыход да пагрозы пуску балістычнай ракеты з ядзернай боегалоўкай па Злучаных Штатах. Паўночная Карэя як ніколі ў сваёй гісторыі блізкая да гэтага», — падкрэсліў Пампеа.
Злучаныя Штаты апошнім часам некалькі разоў заяўлялі, што разглядаюць усе магчымыя варыянты ў дачыненні да КНДР. Днямі стала вядома, што Ціхаакіянскае камандаванне Узброеных сіл ЗША накіравала ў бок Карэйскага паўвострава авіяносную ўдарную групу на чале з авіяносцам «Карл Вінсан». Аднак, па словах кіраўніка Пентагона Джэймса Мэціса, гэта рашэнне не было абумоўлена канкрэтнымі прычынамі. Па звестках агенцтва Рэнхап, група прыбудзе да месца прызначэння сёння, 15 красавіка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/kndr
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/yadzernaya-zbroya