Пентагон пацвердзіў, што ўпершыню ўжыў у Афганістане звышмагутную фугасную авіяцыйную бомбу, названую ў ЗША «маці ўсіх бомбаў».
«Упершыню гэтая бомба была выкарыстаная ў баі», — адзначыў прадстаўнік амерыканскага ваеннага ведамства Дж. Стамп, падкрэсліўшы, што аперацыя «распрацоўвалася ўжо некалькі месяцаў».
ЗША нанеслі авіяўдар па тунэльным комплексе мясцовай ячэйкі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў павеце Ачын правінцыі Нангархар (на ўсходзе Афганістана). «Амерыканскі самалёт скінуў бомбу GBU-43», — указаў Стамп. Пры здзяйсненні авіяўдару, адзначылі ў Пентагоне, «усе рызыкі для афганскіх і амерыканскіх УС былі мінімізаваныя», «у той жа самы час ён нанёс максімальную шкоду» ІГ і яе аб'ектам. Па словах Стампа, ЗША «прынялі ўсе меры засцярогі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/afganistan
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/pentagon