У Рэчыцы адкрыўся завод сінтэтычных смол. На новым прадпрыемстве атрымалі работу 50 мясцовых жыхароў. Гэты праект — частка дзяржпраграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі.
Сінтэтычная смала — самы важны кампанент у вытворчасці вырабаў з дрэва: драўняных пліт і фанеры. Вытворцы мэблі раней куплялі смолы за мяжой, цяпер на новым заводзе змогуць варыць да трох тысяч тон у месяц — адразу па некалькіх рэцэптах. У тым ліку рыхтуюцца атрымліваць нізкатаксічныя і вільгацеўстойлівыя смолы. Вытворчасць цалкам аўтаматызаваная.
Прадукцыя новага завода, які з'яўляецца філіялам кампаніі «Рэчыцадрэў», ужо паступіла на мясцовыя прадпрыемствы дрэваапрацоўкі і прайшла выпрабаванні. Партнёры заўважаюць, што пры гэтым рэзка ўзмацнілася трываласць фанеры. Уласцівасці рэчыцкай смалы хутка змогуць ацаніць і за межамі Беларусі: падпісаны кантракты з мэблевымі прадпрыемствамі Расіі і Украіны.
Маладых спецыялістаў на новы завод бралі з гарадской біржы працы, гаворыць генеральны дырэктар прадпрыемства «Рэчыцадрэў» Валерый Тулейка:
— Раней вялікая была цякучасць кадраў, сёння сітуацыя стабілізавалася, я вельмі рады, што мы спецыялістаў знайшлі проста ў Рэчыцы, не прыйшлося нікога клікаць сюды з іншых месцаў.
Увогуле ж маштабная мадэрнізацыя і запуск новых ліній дазволілі рэчыцкаму прадпрыемству эканоміць да 20% валютных сродкаў. Плануецца, што ўжо сёлета кампанія выйдзе на прыбытковую работу, што дазволіць павялічыць заработную плату і дадаткова пашырыць штат.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/rechyca
[6] https://zviazda.by/be/tags/drevaapracouka
[7] https://zviazda.by/be/tags/zavod-sintetychnyh-smol
[8] https://zviazda.by/be/tags/sintetychnaya-smala
[9] https://zviazda.by/be/tags/zavod
[10] https://zviazda.by/be/tags/pracounyya-mescy