Марыяна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, разам з парламентарыямі адказала на пытанні падлеткаў, якія прыехалі з усёй краіны. Сёлета Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае сваё 95-годдзе. Святкаваць будуць 19 мая. У тыя ж дні пройдзе міжнародны злёт «Заўсёды гатовы!», на які прыедуць маладзёжныя дэлегацыі з Расіі, Казахстана і іншых краін.
Дарэчы, на прасторы СНД Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з’яўляецца самай вялікай па колькасці ўдзельнікаў – у яе ўваходзяць каля 650 000 школьнікаў.
Вікторыя Менанава, старшыня Цэнтральнага савета БРПА, расказала, што дзецям, якія прыехалі ў Савет Рэспублікі, цікава даведацца, наколькі складана быць палітыкам.
— Моладзь — гэта патэнцыял кожнай краіны. І развіццё дзяржавы не магчыма без развіцця маладзёжнага руху, — адзначыла Марыяна Шчоткіна. — Мы ўскладаем надзеі на моладзь, таму што гэта тыя людзі, якія будуць кіраваць краінай, ад іх будзе залежаць лёс дзяржавы і будучых пакаленняў. І, вядома, абмеркаванне з імі праблем, якія існуюць у краіне, развіцця маладзёжнага парламентарызму, іх непасрэдны ўдзел у прыняцці рашэнняў, — гэта вельмі важна. Шчырая размова, дыскусія, адкрыты дыялог — адзіная магчымасць прымаць правільныя рашэнні.
Марыяна Шчоткіна згадала, што піянеры ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўжо станавіліся Героямі Савецкага Саюза. «Наша моладзь — таксама жыве ў нашай краіне, любіць яе. Ім ёсць што прапанаваць, і, як паказвае гісторыя, яны выконваюць велізарную ролю ў развіцці і ў гісторыі краіны».
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:anisovich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/maryyana-shchotkina-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/parlament
[7] https://zviazda.by/be/tags/brpa