Менш чым год таму дзіцячую ўстанову закрылі з-за аварыйнага стану, і вось цяпер яна зноў прымае маленькіх выхаванцаў. Разлічана памяшканне на 61 дашкольніка ад двух да шасці гадоў.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага райвыканкама Сяргей Любімаў паведаміў, што на рамонтныя работы са сродкаў абласнога бюджэту выкарыстана BYN1 млн 490 тыс. У рэкордна сціслыя тэрміны не толькі праведзена мадэрнізацыя двухпавярховага будынка плошчай звыш 960 кв.м, але і добраўпарадкавана і абгароджана ўся тэрыторыя. У харчаблоку, пральні, музычнай і фізкультурнай залах з'явілася сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. Цяпер тут ёсць яшчэ і кабінеты псіхолага і лагапеда. Дарэчы, у раёне на найбліжэйшы час запланаваны рэканструкцыя і капітальны рамонт яшчэ трох устаноў адукацыі: гімназіі, Радужскай і Столбунскай сярэдніх школ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyatka-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/yasli-sad