Сайт [4] запусцiлi, каб павысiць эфектыўнасць узаемадзеяння органаў i арганiзацый сацыяльнай абароны з насельнiцтвам. Тут можна знайсцi iнфармацыю пра пенсii, дапамогi, iншыя выплаты i скарыстацца электроннымi паслугамi i сэрвiсамi, звязанымi з сацыяльна-працоўнай сферай.
Так, на партале расказваецца пра паслугi i адмiнiстрацыйныя працэдуры, парадак i ўмовы iх атрымання, асвятляюцца прававыя i арганiзацыйныя пытаннi дзейнасцi органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. На сайце можна вылiчыць прыкладны памер сваёй пенсii, падаць электронны зварот i запiсацца на прыём да спецыялiстаў сферы, з дапамогай электроннага лiчбавага подпiсу заказаць шэраг паслуг, у тым лiку атрымаць пра сябе iнфармацыю, зарэгiстраваную ў Дзяржаўнай iнфармацыйнай сiстэме сацыяльнай абароны.
Пакуль што партал працуе ў тэставым рэжыме.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] http://www.psz.gov.by
[5] mailto:lubneuskaya@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-abarona
[7] https://zviazda.by/be/tags/internet-partal