Да 135-годдзя выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы Выдавецкі дом «Звязда» і Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы [5] арганізавалі чытанне верша «А хто там ідзе?» на мовах свету. Знакамітыя радкі прагучалі на беларускай, рускай, украінскай, кіргізскай, малдаўскай мовах.
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-asmykovich
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/litaratura
[5] http://kupala-library.iatp.by/ru/libs/kupala.html
[6] https://zviazda.by/be/tags/135-goddze-yanki-kupaly
[7] https://zviazda.by/be/tags/yanku-kupalu-135