Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што святкаванні паспрыяюць праслаўленню творчых талентаў беларусаў.
— Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, намеціў духоўныя арыенціры многіх пакаленняў. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай краіны, ганарымся і папулярызуем купалаўскую спадчыну, беражліва захоўваем яе для нашчадкаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/yanka-kupala
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka