Сталічнае «Дынама» выйшла ў 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы, а іх брэсцкія аднаклубнікі завяршылі выступленне на турніры.
Футбалісты мінскага «Дынама» на полі сталічнага стадыёна «Трактар» прымалі македонскі клуб «Работнічкі» са Скоп'е. Падапечныя Сяргея Гурэнкі адкрылі лік у сярэдзіне першага тайма, дакладны ўдар зрабіў Аляксандр Наёк. На 70-й хвіліне вызначыўся Ніно Галовіч, а праз 15 хвілін кропку паставіў Антон Сарока — 3:0. Нагадаем, тыдзень таму ў сталіцы Македоніі сапернікі разышліся мірам — 1:1. У 3-м раўндзе кваліфікацыі мінскае «Дынама» сустрэнецца з кіпрскім клубам АЕК.
А вось футбалісты брэсцкага «Дынама» саступілі па суме дзвюх сустрэч аўстрыйскаму «Альтаху». Пасля гасцявой нічыёй з лікам 1:1 каманда Уладзіміра Жураўля пры аншлагу на трыбунах АСК «Брэсцкі» вельмі няўдала стартавала ў матчы ў адказ. На 8-й хвіліне госці адкрылі лік і яшчэ да перапынку змаглі яго павялічыць, трэці гол у вароты «Дынама» забіў Філіп Нетцэр. Прайграўшы 0:3, уладальнікі Кубка Беларусі пакідаюць Лігу Еўропы.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[7] https://zviazda.by/be/tags/dynama-minsk-1