Яна з'явіцца на мяжы правінцый Сычуань і Юньнань.
Будаўніцтва ГЭС, якая абяцае стаць другой па магутнасці гідраэлектрастанцыяй ў свеце, стартавала ў Кітаі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Нагадаем, што ГЭС "Санься" ("Тры цясніны"), сукупная магутнасць якой складае 22,4 млн квт, з'яўляецца найбуйнейшай гідраэлектрастанцыяй ў свеце. Праект ГЭС "Байхэтань" размешчаны ў ніжнім цячэнні ракі Цзіньша, верхняй частцы ракі Янцзы, у раёне мяжы павета Нінань правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і павета Цяоцзя суседняй правінцыі Юньнань, паведамілі ў Кітайскай карпарацыі "Санься".
ГЭС з усталяванай магутнасцю ў 16 млн кВт, як чакаецца, будзе здольная выпрацоўваць больш за 60 млрд кВт-гадзін электраэнергіі ў год, што складае 2/3 спажывання электраэнергіі ў Пекіне за 2015 год. Згодна з планам будаўніцтва, першая чарга блокаў ГЭС будзе здадзена ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, а астатнія - да канца 2022-га. Праект "Байхэтань", аснашчаны дамбай вышынёй 300 метраў, будзе здольны кіраваць зонай басейна плошчай у 430 тыс. кв. км - 90 працэнтамі плошчы басейна ракі Цзіньша. Для рэалізацыі праекта трэба будзе перасяліць прыблізна 100 тыс. жыхароў у правінцыях Сычуань і Юньнань.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya