У сувязі з планаваным завяршэннем рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» з 18 жніўня аднаўляе заезды ў аэрапорт Вільнюса.
Гаворка ідзе пра аўтобусы, якія выконваюць рэгулярныя рэйсы па маршрутах: Мінск—Вільнюс часам адпраўлення штодня з Мінска ў 9.30, з Вільнюса — у 18.30; часам адпраўлення штодня з Мінска ў 12.00, з Вільнюса — у 17.30; часам адпраўлення з Мінска ў 1.35 па нядзелях і панядзелках, з Вільнюса — у 17.00 па нядзелях і ў 8.00 па панядзелках; Мінск—Каўнас часам адпраўлення штодня з Мінска ў 23.30, з Каўнаса — у 18.40.
Таксама дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» будзе выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск—Рыга адпраўленнем: з 1 верасня з Мінска ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 8.50 (замест 9.50) штодня; з 2 верасня з Рыгі ў 8.50 (замест 08.00) штодня.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vilnyus
[5] https://zviazda.by/be/tags/aeraport
[6] https://zviazda.by/be/tags/autobusy