Неўзабаве распачнецца вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі. Нагадаем, сёлета сваё прафесійнае майстэрства вайскоўцы будуць удасканальваць на беларускай зямлі.
Для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння ў ходзе вучэння ў краіну ўжо прыбываюць вайсковыя часці і падраздзяленні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) з расійскага боку. Ужо на днях яны прыступяць да сумеснай з беларускімі калегамі трэніроўкі, падчас якой адпрацуюць комплекс мерапрыемстваў па тылавым і тэхнічным забеспячэнні маючага адбыцца вучэння.
Назіраць за будучым вучэннем запрасілі звыш 80 міжнародных наглядальнікаў ад ААН, АБСЕ, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Польшчы, краін Балтыі, Скандынавіі, Украіны, а таксама ваенных аташэ, акрэдытаваных у Беларусі.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:kаnуutа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[6] https://zviazda.by/be/tags/zahad-2017