У жніўні слупок тэрмометра ўпарта перавышае адзнаку ў 37 градусаў.
Паводле інфармацыі тайваньскіх метэаралагічных ведамстваў, днямі на станцыі ў Тайбэі была зафіксавана тэмпература ў 37,8 градуса Цэльсія, гэты дзень стаў 11-м у жніўні з тэмпературай звыш 37 градусаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Быў абноўлены рэкорд тайбэйскіх метэастанцый па працягласці жнівеньскай спёкі за 120 гадоў назіранняў. Тайваньскія метэаралагічныя ведамствы апісваюць гарачае надвор’е, што ўсталявалася ў жніўні ў Тайбэі словамі "самая доўгая спёка ў гісторыі". Яны прагназуюць, што спякота будзе доўжыцца па меншай меры яшчэ тыдзень. Хоць апошнім часам надвор'е злёгку памякчэла, але верагоднасць тэмператур звыш 36 градусаў па-ранейшаму вельмі вялікая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya