Тэматычная кампанія прайшла ў горадзе Баатоў.
Кампанія Norinco ў горадзе Баатоў Унутранай Манголіі правяла тэматычную маркетынгавую кампанію «Дзень браняванай і бранябойнай тэхнікі» Кітая, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Упершыню былі паказаны асноўныя бранявыя машыны новага тыпу уласнай кітайскай распрацоўкі ў дынамічным і статычным палажэннях. Разам з гэтым, была прадэманстравана вялізная колькасць процітанкавых кіраваных ракет і рэактыўных снарадаў кітайскай вытворчасці. Гэтае ваеннае абсталяванне прадэманстравала высокі ўзровень Кітая ў галіне падрыхтоўкі для сухапутных войнаў.
У ходзе мерапрыемства экспартныя лёгкія танкі VT4 і VT5, а таксама БМП VN12, VN17 і VN1C прадэманстравалі сваю манеўранасць. Кітайскія супрацьтанкавыя ракеты «Хунцзянь-10», «Хунцзянь-11» і «Хунцзянь-12», а таксама сістэма актыўнай абароны GL5 ўпершыню адкрыта прадэманстравалі стральбу баявымі снарадамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya