Дапамагаць збіраць агародніну і садавіну, сушыць зерне, нарыхтоўваць салому і лён будуць па ўсёй краіне там, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць.
Сёння больш за 30 прафсаюзных актывістаў Гомельскай вобласці адправяцца збіраць ураджай агародніны на прадпрыемства «Усход» (Гомельскі раён). На Віцебшчыне прадстаўнікі прафесійных аб'яднанняў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў, а таксама Віцебскай вобласці правядуць дзень на Дубровенскім ільнозаводзе. Каля 70 чалавек выйдуць у поле, каб сабраць лён у стужкі. У Магілёўскай вобласці 40 добраахвотнікаў будуць задзейнічаны на палях фірмы «Вейна» (Магілёўскі раён). Сёлета тут добры ўраджай буракоў і морквы, таму працоўныя рукі лішнімі не будуць. А Брэсцкі прафсаюзны актыў сёння адправіцца ў Жабінкаўскі раён, у гаспадарку «Азяты Агра», дзе зоймецца нарыхтоўкай саломы.
З першых дзён уборачнай кампаніі прафсаюзныя спецыялісты рэгулярна выязджалі на палі, маніторылі, ці забяспечаны хлебаробы гарачым харчаваннем і спецадзеннем і наколькі аператыўна вырашаюцца праблемы. Сярод частых парушэнняў — эксплуатацыя абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, невыкананне правілаў аховы працы пры рамонце ў механічных майстэрнях. Там, дзе была неабходнасць, прафсаюзы дапамагалі набываць маразільнікі, адмысловыя кантэйнеры для дастаўкі гарачага харчавання, бойлеры для душавых і сталовых, спецадзенне і абутак.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2017-0