У фінале рэспубліканскага фестывалю «Тата, мама, я — футбольная сям'я!» перамагла сталічная сям’я Кіслейкаў з шасці чалавек. Наогул у спаборніцтвах прынялі ўдзел 100 сем'яў з усёй краіны. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», а падтрымалі ініцыятыву Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ).
Калі летась у фестывалі ўдзельнічала 56 сем'яў, то сёлета ўжо 600. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, а пераможцы — футбольны мяч з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткамі на адзін з хатніх матчаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2018 годзе. Узнагароду пераможцам уручыў галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval