Да канца месяца Мінскі заапарк праводзіць акцыю «Шчодры ўраджай», прымае з удзячнасцю ад насельніцства ягады, садавіну, ядомыя грыбы, галінкі.
— А таксама гарбузы, яловыя шышкі з насеннем, кошыкі сланечніка, брусніцы, журавіны, вінаград, кукурузу ў пачатках, — удакладнілі ў заапарку. — З-за абмежаванай магчымасці захоўвання яблыкі прымаем у невялікай колькасці, не больш за 5 кг з дарыльшчыка. Усе прадукты павінны быць добрага якасці, каб выключыць рызыку нанясення шкоды здароўю гадаванцаў.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-zaapark-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh