Золатавалютныя рэзервы Беларусі, у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду, на 1 верасня склалі 6,993 млрд долараў у эквіваленце.
Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны за жнівень выраслі на 328,8 млн долараў (на 4,9%) пасля росту сёлета ў ліпені на 103,8 млн долараў (на 1,6%). За студзень—жнівень прырост рэзерваў склаў 2066 млн долараў (42%).
Істотнаму павелічэнню золатавалютных рэзерваў у жніўні спрыялі паступленні сродкаў у замежнай валюце ў бюджэт, уключаючы экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. А таксама павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацбанку, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, і купля рэгулятарам замежнай валюты на таргах БВФБ.
У жніўні ўрадам і Нацбанкам пагашана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 135 млн долараў. Летась золатавалютныя рэзервы нашай краіны ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 751 млн долараў (на 18%) — да 4 927,2 млн долараў (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy