Учора беларускія і расійскія вайскоўцы сваімі дзеяннямі распачалі сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2017». Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на пункце кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў, дзе афіцыйна быў дадзены старт манеўрам.
Ужо ў 10 гадзін учарашняй раніцы ваеннаслужачыя, якія знаходзяцца ў зыходных раёнах вучэння, пачалі ажыццяўляць вучэбна-баявыя задачы згодна з тымі рашэннямі, якія былі адпрацаваны заранёў.
Як адзначыў кіраўнік вучэння ад беларускага боку, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ, пункты кіравання разгорнуты, сістэма кіравання створана і функцыянуе ў поўным аб’ёме.
Найбольш актыўныя дзеянні ў першы дзень вучэння разгарнуліся на ўчастку мясцовасці Дрэтунь, на палігонах Лепельскі і Лосвіда, што на Віцебшчыне. Там войскі на практыцы рэалізоўваюць задачы па пошуку, блакіраванні і знішчэнні незаконных узброеных фарміраваняў у глыбіні нашай краіны.
Вераніка КАНЮТА
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:k%D0%B0n%D1%83ut%D0%B0@zv%D1%96%D0%B0zd%D0%B0.b%D1%83
[5] https://zviazda.by/be/tags/zahad-2017