16 верасня ў музеі Беларускай народнай архітэктуры і побыту блізу Азярца ўжо ў дзявяты раз адбыўся фолк-фестываль “Камяніца”.
Хэдлайнерамі фэсту былі гурты “Onuka” і “The Doox” з Украіны, “Theodor Bastard” з Расіі, “Shuma” з Беларусі. Таксама на галоўным пляцы выступілі беларускія этнагурты “Нагуаль”, “Варган”, “Мярэжа”, “Рада”, “Гарынь” і маладая спявачка Патрыцыя Свіціна.
Акрамя музыкі, гледачоў чакаў вялікі кірмаш народных рамёстваў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя і гарадскія забавы, вернісажы мастакоў і фатографаў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamyanica-0