Сёння ў Гродне на базе рэдакцыі «Гродзенскай праўды» будзе распачаты творчы праект «Школа журналістыкі «Майстэрня BY-RU». Арганізатары — Беларускі саюз журналістаў і супольнасць журналістаў Беларусі і Расіі «Друзья-Сябры» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Навучанне разлічана на цэлы год. Вынікі арганізатары школы, заняткі якой нязменна будуць праходзіць у Гродне, падвядуць у маі 2018 года. У праграме заняткаў — сустрэчы, семінары, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне прафесійнай кваліфікацыі журналістаў, рэдактараў, менеджараў, РR-спецыялістаў, стварэнне сучасных якасных інфармацыйных прадуктаў. Выкладчыкамі ў «Майстэрні BY-RU» стануць вядомыя ў Беларусі і Расіі журналісты.
— Мы разлічваем, што да заняткаў у нашай школе прычыняцца маладыя калегі з розных куткоў нашай краіны, — выказвае ўпэўненасць адзін з мадэратараў праекта, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka