"Мне вельмі прыемна, што ў нас у адносінах з калегамі наступае новы этап", — адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў ПІРШТУК на сустрэчы з бельгійскімі калегамі. Аднак нядаўна — у 2008—2009 гадах — міжпарламенцкія сувязі з Бельгіяй былі вельмі актыўныя, і беларускі бок разлічвае зноў дасягнуць узроўню супрацоўніцтва таго перыяду.
Баляслаў Пірштук адзначыў, што Бельгія — гэта пазітыўны арыенцір не толькі таму, што Брусель — палітычная сталіца, але і таму, што ў краіне добрая эканоміка, высокія паказчыкі ВУП і якасці жыцця. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што ў ліпені ў Мінску прайшла 26-я Парламенцкая асамблея АБСЕ, дзе прысутнічала каля 300 дэпутатаў, у тым ліку і з Бельгіі. "У нас была магчымасць добрага ўзаемадзеяння. Па многіх пазіцыях мы, у прынцыпе, знайшлі агульнае разуменне", — дадаў Баляслаў Пірштук.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Федэральнага парламента Каралеўства Бельгіі, кіраўнік секцыі па сувязях з Беларуссю ў рамках бельгійскай групы ў Міжпарламенцкім саюзе Ёлін Ван Камп расказала, што адна з мэт візіту дэлегацыі — вывучыць парламенцкую сістэму Беларусі. Яна падзялілася сваімі першымі ўражаннямі ад краіны, адзначыўшы, што горад уразіў яе прасторам, дзякуючы якому можна добра разгледзець гістарычныя будынкі сталіцы.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/balyaslau-pirshtuk
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-belgiya