Ён стане найбуйнейшым у гісторыі нашай краіны навуковым форумам у галіне філасофіі, сацыяльных і гуманітарных навук, этапным мерапрыемствам у рамках Года навукі.
Удзел у ім возьмуць звыш 500 беларускіх навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, прадстаўнікоў экспертных колаў з Беларусі, краін ЕАЭС, дзяржаў Еўропы, Азіі і Амерыкі. Сярод гасцей кангрэса — кіраўнікі міжнародных навуковых арганізацый і фондаў, лідары нацыянальных філасофскіх школ шэрагу краін свету.
Арганізатары разглядаюць кангрэс як інструмент кансалідацыі навукоўцаў краіны вакол вырашэння карэнных задач развіцця дзяржавы, грамадства і культуры, а таксама як сродак нагляднай дэманстрацыі дасягненняў беларускай навукі, спадчыны айчыннай духоўнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, укладу краіны ў мірны працэс і вырашэнне глабальных праблем сучаснасці.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/filasofski-kangres
[6] https://zviazda.by/be/tags/filasofiya