Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Карлюкевіча, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі, кіраўніком гэтага ведамства.
Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч ў 1985 годзе скончыў Львоўскую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню; у 2002 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З'яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".
З 1985 года працаваў на розных пасадах у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў такіх выданнях, як газета "За Радзіму" ў Ашхабадзе, газеты "Ленінец", "Во славу Родины", "Культура", "Звязда", "Чырвоная змена", "Народная газета", "Савецкая Беларусь" у Мінску.
2006-2011 гады - дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва".
2011-2012 гады - галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя газеты "Звязда".
2012-2016 гады - дырэктар - галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда".
З 2016 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-karlyukevich