Жыхар гарпасёлка Ушачы Генадзь Карэйша не першы год трымае марку найлепшага каваля раёна.
Да яго звяртаюцца і гаспадары прыватных сядзіб, і нават дзяржаўныя ўстановы. Некалі ўшацкаму кавалю прапанавалі аздобіць жалезнымі карункамі тэрыторыю санаторыя «Лясныя азёры». Таксама многія прыхільнікі творчасці гэтага адмысловага майстра ведаюць, што нароўні з цяжкай працай Генадзь аддаецца і паэтычнай музе, як калісьці яго калега Паўлюк Багрым.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushachy