Даволі дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.
У найбліжэйшы час на Беларусі чакаецца сырое ветранае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы. У аўторак раніцай і днём пад уплывам франтальных падзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 15 градусаў. Ужо ў сераду атмасферныя франты абумовяць дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 цяпла, а ўдзень — ад плюс 9 да плюс 15 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у чацвер і пятніцу чакаецца сырое і ветранае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—11 цяпла, удзень будзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-belarusi