На выхадных ратавальнікі зноў шэсць разоў выязджалі на пошукі людзей, якія заблукалі ў лясах.
Увечары 7 кастрычніка ў 22.57 паступіла паведамленне аб зніклым у лясным масіве каля вёскі Прыбар Гомельскага раёна пенсіянеру. У 2.45 мужчына выйшаў на святло і гук пажарнай аўтацыстэрны, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.
8 кастрычніка з 18.57 ратавальнікі Бабруйскага раёна аказвалі дапамогу ў пошуку мужчыны, які прапаў у лесе каля вёскі Ступяні. Той каля 12.30 сышоў па грыбы і заблукаў. У 22.00 ён выйшаў з лесу. Дапамога медыкаў не спатрэбілася.
У той жа дзень у 20.25 ратавальнікі шукалі ў лясным масіве каля вёскі Дзераўно Лагойскага раёна жанчыну. У 21.50 яна выйшла з лесу, у медыцынскай дапамозе не мела патрэбы.
У 21.30 патэлефанавалі лепельскім ратавальнікам: у лясным масіве каля вёскі Слабада згубілася жанчына, якая раніцай адправілася ў лес і не змагла знайсці выхад самастойна. У 23.24 пенсіянерка была знойдзена работнікамі МНС. Дапамога медыкаў не спатрэбілася.
Таксама ў Ляхавіцкім і Пінскім раёнах працягваліся пошукі двух заблукаўшых вечарам 8 кастрычніка мужчын.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zablukaushyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/grybniki