«Мясцовая ўлада бліжэй за ўсё да людзей. Кіраўніцтва раённай вертыкалі павінна пастаянна бываць у працоўных калектывах, выязджаць на месца жыхарства людзей, глядзець, як і чым яны жывуць, бачыць праблемы, дапамагаць па працаўладкаванні, а не так, што чалавек абівае парогі, шукае сабе работу. Сёння гэта, мабыць, галоўная задача мясцовых органаў улады — дапамога чалавеку, які хоча і можа працаваць. Але хачу адзначыць, што кожны чалавек павінен не толькі разлічваць на дапамогу дзяржавы і садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, якія яго закранаюць, але і сам павінен быць часткай гэтага працэсу».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert