Уладзімір Карагін, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва:
«Многія нашы прапановы знайшлі падтрымку ва Указе №376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», які падпісаны Прэзідэнтам 16 кастрычніка. Ён ствараўся складана, але Камітэт дзяржкантролю, Мінэканомікі і МАРГ былі на баку разняволення дзелавой ініцыятывы і зніжэння прадпрымальніцкай рызыкі. Прыняты ўказ — гэта карысны дакумент і важны крок у бок падтрымкі тых суб'ектаў, якія вядуць канструктыўную гаспадарчую дзейнасць. Для мінімізацыі магчымых парушэнняў будзе весціся папераджальная і прафілактычная работа. Трэба ў першую чаргу растлумачваць і дапамагаць пазбегнуць памылак пры вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці, а не караць, што з'яўляецца пазітыўным сігналам для бізнесу».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karagin