У мінулую нядзелю прайшоў хросны ход у гонар Абраза Багародзіцы Адзігітрыі.
Пятнаццатага кастрычніка Праваслаўная Царква адзначае день Афонскага абраза Божай Маці Адзігітрыі Ксенафонцкая. Копія гэтага абраза нядаўна была прывезена з грэчаскага манастыра на Святой гары Афон і ахвяравана нясвіжскаму прыходу Сабора Беларускіх святых. Цяпер гэты абраз можна ўбачыць у капліцы Святой Праведнай Сафіі Слуцкай, а таксама паўдзельнічаць у хросных шэсцях.
Пасля ранішняга нядзельнага набажэнства пад кіраўніцтвам пратарыея Алега Абрамовіча, прыхаджане выправіліся ў запланаванае паломніцтва з абразамі і духоўнымі песнапеніямі. Прайшлі пад старажытнай Слуцкай брамай – помнікам беларускага дойлідства, завіталі ў драўляную Свята-Георгіеўскую царкву і адслужылі там непрацяглую літургію, прайшлі праз палаца-паркавы комплекс, пракрочылі каля сцен новазбудаванага храма ў гонар Ушэсця.
— Мы прайшлі амаль шэсць кіламетраў па пяці вуліцах горада, мінулі адну прыгарадную вёску Заазер’я і адзін пасёлак Ганусава, — расказаў айцец Алег Абрамовіч. — Хоць у шэсці бралі ўдзел некаторыя людзі пажылых гадоў, але ўсе вытрымалі нялёгкую дарогу гэтай духоўнай экспедыцыі.
Святар запэўніў, што праз год працэсія з афонскім абразом нанова здейсніць хросны ход.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizh
[5] https://zviazda.by/be/tags/religiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaue
[7] https://zviazda.by/be/tags/hrosny-hod