Напярэдадні стварэння новай пашыранай экспазіцыі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на лепшы малюнак для вонкавага боку новых уваходных білетаў. З мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны краіны білет будзе мець таксама функцыю паштоўкі. Конкурс пройдзе з 23 кастрычніка па 30 снежня 2017 года.
Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: білет-паштоўка для дарослых і білет-паштоўка для дзяцей. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе творцы, каго нахняе беларуская гісторыя. Імя аўтара-пераможцы пазначаць на кожным білеце-паштоўцы галоўнага гістрычнага музея краіны. Па выніках конкурса будзе арганізавана выстава работ фіналістаў.
Пра падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе можна даведацца з “Палажэння аб правядзенні конкурса”, якое змешчана на афіцыйным сайце [2] Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://histmuseum.by/ru/news/1132
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey