Mузейны комплекс “Ляўкі” з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і знаходзіцца ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра. У наступным годзе яму споўніцца 40 год.
Народны паэт Беларусі Янка Купала прыязджаў у Ляўкі кожнае лета, пачынаючы з 1935 года. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, паэт правёў сваё апошняе лета на дняпроўскім беразе.
Восень у Ляўках - пара асабліва маляўнічая. Песняр любіў гэтую пару і таму скульптурная кампазіцыя, якая займае цэнтральнае месца ў комплексе, называецца “Восень паэта”. Яе стварыў вядомы скульптар Анатоль Анікейчык. У комплекс “Ляўкі”, тэрыторыя якога складае 19 гектараў, увайшлі дом-дача паэта, гаспадарскія пабудовы, дом ляснічага, гараж персанальнай машыны.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/yanka-kupala
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyauki
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-litaraturny-muzey-yanki-kupaly
[6] https://zviazda.by/be/tags/arshanski-rayon