У Беларусі ноччу 26 кастрычніка змяніліся цэны на бензін, паведамляе прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка. Рознічная цана на бензін з учарашняга дня павялічылася ў сярэднім на 1,7%, або на 2 капейкі.
Цяпер цэны на АЗС выглядаюць так: АІ-92 — 1 рубель 19 капеек, АІ-95 — 1 рубель 27 капеек, АІ-98 — 1 рубель 38 капеек. Кошт дызельнага паліва і газу не павялічыцца.
У «Белнафтахіме» растлумачылі падаражанне ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэн на нафтапрадукты ў Беларусі з цэнамі на аўтамабільнае паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расіі.
Кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самым нізкім у Еўропе, звярнулі ўвагу ў «Белнафтахіме». Да гэтага апошні раз цана на паліва змянялася ў ноч на 6 мая 2017 года. Тады кошт паліва вырас на 1 капейку. Гэта было пятым падаражаннем паліва за год.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/benzin
[5] https://zviazda.by/be/tags/ceny-na-benzin
[6] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[7] https://zviazda.by/be/tags/autazapravachnaya-stancyya