Дарагія сябры! Вітаю вас на адкрыцці ХХІV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Дэвіз цяперашняга фестывалю — «Ісціна. Любоў і прыгажосць» — вельмі добра адлюстроўвае яго пачэсную місію: служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, зберагаць і памнажаць лепшыя дасягненні нацыянальнага і сусветнага кінематографа.
Творчая гісторыя мінскага форуму — гэта сотні запамінальных кінапрэм'ер, мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі экрана, адкрыццё яркіх маладых талентаў, шырокая панарама ўнікальных і цікавых праектаў.
Упэўнены, што «Лістапад» стане значнай падзеяй гэтага года і будзе спрыяць умацаванню дружбы паміж народамі.
Жадаю ўдзельнікам фестывалю творчага натхнення, міру і дабрабыту, а яго гасцям — прыемных уражанняў і цёплых сустрэч!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/listapad-2017