7 лістапада ў нашай краіне адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, таму па рашэнні Савета Міністраў панядзелак 6 лістапада зроблены выхадным днём, а працоўны дзень перанесены на суботу 4 лістапада. А як будуць выплачвацца пенсіі?
Згодна з інфармацыяй, якую паведамілі ў Белпошце, з 4 лістапада пенсіі будуць выплачвацца ў сельскіх аддзяленнях Брэсцкай і Гомельскай абласцей і ва ўсіх аддзяленнях Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.
У панядзелак 6 лістапада пенсіі можна будзе атрымаць у гарадскіх аддзяленнях Белпошты Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама ў Гродне.
7 лістапада працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Нагадваем, што пра рэжым работы аддзяленняў можна даведацца ў cаll-цэнтры РУП «Белпошта», патэлефанаваўшы па нумары 154.
Святлана БУСЬКО
busko@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:busko@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensii