Пірожнае з вяселля Дональда Трампа, якое адбылося ў 2005 годзе, прадалі на аўкцыёне за 2240 долараў, паведамляе Fох nеws Іnsіdеr.
Пачатковы кошт лота склаў 250 долараў. Яго выставіў на таргі аўкцыённы дом Julіеn's Аuсtіоns, імёны прадаўца і пакупніка невядомыя. Дэсерт праляжаў у кардоннай каробцы 12 гадоў — вяселле Дональда Трампа і Мелані Кнаус адбылося 22 студзеня 2005 года. Труфельнае пірожнае з ружай з крэму наверсе выглядае як асноўны вясельны торт Трампа ў мініяцюры. Сам торт важыў дзевяноста кілаграмаў, у ім было сем ярусаў. Ён абышоўся пары ў 50 тысяч долараў, аднак, як адзначае Fох nеws Іnsіdеr, госці яго не елі, таму што ў ім было занадта шмат дроту, з якога складаўся каркас велічэзнага ласунка. Ну, а засушаны кавалак ашчаслівіў адразу дваіх чалавек — аднаго грашыма, а другога памятным сувенірам з вяселля будучага прэзідэнта.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyaselle
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen