Унікальная калекцыя Нацыянальнага музея Рэспублікі Казахстан, а гэта залатыя ўпрыгажэнні і сімвал гэтай краіны — «Залаты чалавек», дастаўлена ў Беларусь і прадстаўлена ў Мінску ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея.
«Мастацтва намадаў Вялікага стэпу» — так называецца выстава, якая праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта «Шэсце Залатога чалавека па музеях свету». Упершыню беларускі глядач мае магчымасць судакрануцца да самабытнай спадчынай стэпавай культуры Еўраазіі, пазнаёміцца з асаблівасцямі старажытнага мастацтва плямён і народнасцяў, якія насялялі землі Семірэчча ў IV-III стагоддзя да нашай эры — сакаў-скіфаў і сарматаў. Гэтая калекцыя была знойдзена падчас археалагічных раскопак стэпавых курганоў у перыяд з 1969 па 2017 гады. Частка залатых упрыгнажэнняў, якая экспануецца з Мінску, паказвае зааморфныя вобразы жывёл. А сам «Алтын адам» — «Залаты чалавек» — сакскі воін у залатым аддзенні, з'яўляецца дамінантай усёй выставы.
Гэтыя здымкі былі зроблены падчас адкрыцця выставы.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey-respubliki-belarus-0