Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
"За час свайго існавання гэта найстарэйшае літаратурна-мастацкае выданне краіны адлюстравала гістарычны шлях беларускага народа, прадэманстравала нязменную адданасць высокім маральным і ідэйна-эстэтычным каштоўнасцям", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на старонках "Полымя" [3] публікаваліся класікі Якуб Колас, Янка Купала, Іван Мележ, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч і іншыя вядомыя аўтары.
"Сёння часопіс уяўляе багатую палітру твораў як вядучых майстроў роднага слова, так і прадстаўнікоў маладога пакалення. Дзякуючы "Полымю" [3] па-беларуску загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/edition/polymya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-polymya