Удзельнікі мерапрыемства, якое праводзілі Міністэрства інфармацыі і «Выдавецкі дом «Звязда», абмяняліся меркаваннямі, якімі павінны быць друкаваныя СМІ, у прыватнасці: захоўваць аўтаномнасць або развівацца ў напрамку цэнтралізацыі і аб'яднання. Аб вопыце працы ў складзе медыя-холдынга «Мінская праўда» расказала галоўны рэдактар дзяржынскай раённай газеты «Узвышша» Ларыса Коршун. Яшчэ адзін варыянт аб'яднання рэгіянальных СМІ — стварэнне кластараў, і адным з прыкладаў паспяховай дзейнасці ў гэтым кірунку ўдзельнікі назвалі абласную газету «Гродзенская праўда».
Таксама ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння СМІ і мясцовых органаў улады. У прыватнасці, галоўны рэдактар брэсцкай абласной газеты «Заря» Аляксандр Лагвіновіч падкрэсліў, што прадстаўнікі выканаўчай улады сёння таксама мусяць быць асобамі публічнымі і павінны аператыўна рэагаваць на звароты СМІ. Аб рабоце замежных друкаваных СМІ, у прыватнасці шведскіх газет, прысутным расказаў галоўны рэдактар газеты «Дняпровец» (Рэчыца) Ігар Сяргееў. Таксама ўдзельнікі падзяліліся меркаваннямі наконт таго, якім сёння павінна быць друкаванае слова, каб канкурыраваць з віртуальнымі рэсурсамі.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] mailto:kravets@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/smi
[6] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/larysa-korshun
[8] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-prauda
[9] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-prauda
[10] https://zviazda.by/be/tags/uzvyshsha
[11] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[12] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-lagvinovich
[13] https://zviazda.by/be/tags/igar-syargeeu