Больш як 90 заявак ад музыкантаў з Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Малдовы і Таджыкістана атрымалі арганізатары нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Зрэшты, як падкрэсліваюць у Белтэлерадыёкампаніі, гэта ўсё яшчэ не канчатковая лічба.
«Хутчэй за ўсё, да праслухоўвання будуць дапушчаны не ўсе прэтэндэнты, — растлумачылі прадстаўнікі медыяхолдынга. — Напрыклад, ужо вядома, што некаторыя ўдзельнікі даслалі заяўкі, у якіх словы альбо музыка песень народныя, што забаронена правіламі «Еўрабачання».
Нагадаем, ужо на наступным тыдні, 11 студзеня, у найвялікшай студыі на Макаёнка, 9 пачнецца адкрытае праслухоўванне кандыдатаў, якое таксама будзе трансліравацца ў рэжыме анлайн на афіцыйным сайце [4]. А ўжо ўвечары таго ж дня прафесійнае журы — яго сёлетні склад будзе апублікаваны напярэдадні — абвесціць, хто трапіць у лік фіналістаў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://www.tvr.by/
[5] mailto:tselyashuk@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen