Адпаведны ўказ 10 студзеня падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з планам будуць падрыхтаваны і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трыццаць дзевяць праектаў законаў. Пры гэтым шэсць законапраектаў з'яўляюцца прынцыпова новымі: праекты законаў «Аб плацежных паслугах у Рэспубліцы Беларусь», «Аб персанальных даных», «Аб электраэнергетыцы», «Аб радыяцыйнай бяспецы», «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)» і «Аб судова-экспертнай дзейнасці».
Пяць законапраектаў складаюць так званы бюджэтны пакет. У іх ліку праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год».
Астатнія законапраекты прадугледжваюць карэкціроўку дзейнага заканадаўства. Плануецца ўнясенне змяненняў у шэраг кодэксаў, а таксама ў законы «Аб ахове працы», «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека», «Аб гаспадарчых таварыствах», «Аб геаграфічных указаннях», «Аб аўдытарскай дзейнасці», «Аб дарожным руху», «Аб рэкламе», «Аб натуральных манаполіях», «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя.
Акрамя таго, у 2018 годзе будуць падрыхтаваны і ўнесены Прэзідэнту на ўзгадненне дзве канцэпцыі праектаў законаў — «Аб дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы» і «Аб папярэджанні насілля ў сям'і».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka