Дзмітрый Мурын, начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка:
«Паўтарэння мінулага года, калі стаўка рэфінансавання і іншыя стаўкі зніжаліся дастаткова хутка, чакаць не варта, хоць магчымасці для далейшага зніжэння стаўкі рэфінансавання і ставак на крэдытным і дэпазітным рынках застаюцца і сёлета. Але тэмпы будуць значна ніжэйшыя. На наш погляд, пралічваецца, што стаўка рэфінансавання можа быць зніжана да 9,5—10,5 % гадавых у залежнасці ад таго, як будзе складвацца макраэканамічная сітуацыя ў краіне. Нацыянальны банк Беларусі працягне праводзіць тую грашова-крэдытную палітыку, якую праводзіў папярэднія тры гады».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert