У суботу ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту. Сусветна вядомы твор Джузэпэ Вердзі «Рэквіем» выканаюць артысты і музыканты пад кіраўніцтвам ізраільскага дырыжора Амоса Тальмона. У адкрыцці мерапрыемства возьме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. Як паведаміў прэс-сакратар МЗС, «на мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі шэрага пасольстваў краін — суаўтараў адпаведнай рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, якой абвешчаны згаданы дзень памяці, а таксама дзяржаўных органаў і грамадскасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/halakost
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr-belarusi