Падчас галасавання старшыня Гродзенскага аблвыканкама выказаў спадзяванні, што мясцовыя Саветы чарговага, 28 склікання, будуць прадстаўлены дастойнай арміяй народных абраннікаў.
– У Гродзенскай вобласці, як па ўсей краіне, сення праходзіць заключны этап выбарчай кампаніі, мы павінны абраць новы склад дэпутатаў усіх узроўняў – ад сельскага Савета да абласнога. Гэта 2378 дэпутатаў, - адзначыў Уладзімір Краўцоў. – Вядома, ж спадзяемся, што будуць абраны дастойныя, актыўныя людзі, якія б ведалі праблемы на месцах і дапамагалі іх вырашаць.
На думку губернатара, выканаўчай уладзе патрэбны актыўныя партнеры, якія б удзельнічалі ў абмеркаванні планаў, праграм, тых накірункаў, на якія трацяцца бюджэтныя сродкі. Толькі тады работа будзе мець добры вынік і эфектыўнасць.
Cтаршыня аблвыканкама дадаў, што узмацненне ролі мясцовых саветаў, іх паўнамоцтваў залежыць ад супрацоўніцтва і канструктыўнай работы усіх галін улады.
– Але, у першую чаргу, нам важны голас дэпутата, яго пазіцыя па тых ці іншых пытаннях дзейнасці, - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. – Дэпутат жыве непасрэдна сярод людзей, ведае іх праблемы, прымае удзел у грамадскім, палітычным жыцці. У нас есць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіену, і ад дэпутатаў залежыць, як яна будзе выконвацца. Важна, каб быў грамадскі кантроль з іх боку.
Губернатар прагаласаваў на ўчастку №7 Універсітэцкай выбарчай акругі. Старшыня камісіі Таццяна Герасіменка адзначыла высокую яўку падчас папярэдняга галасавання, у якім прынялі удзел 30% выбаршчыкаў. А сення галасаванне пачалося, як і належыць, у 8 гадзін раніцы. Літаральна зранку актыўна ішлі на участак ветэраны. Самаму старэйшаму выбаршчыку, які прыйшоў прагаласаваць, споўнілася 99 гадоў. А жанчына-ветэран, якой 95 год, увайшла ў склад назіральнікаў.
У выбаршчыкаў была магчымасць паслухаць канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы Гродзенскай гарадской гімназіі, а таксама падсілкавацца дэлікатэсамі ў школьнай сталовай. Работнікі уласнага кандытарскага цэха прыгатавалі нямала смачных страў, якія да таго ж яшчэ і танна каштавалі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2018