У пярэдадзень чарговага Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адправіла ў друкарню па-свойму ўнікальную кнігу. Пад адной вокладкай выдання «А хто там ідзе: на мовах свету» сабраны 101 пераклад легендарнага верша [3] народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. «А хто там ідзе, а хто там ідзе/ У агромністай такой грамадзе?/ — Беларусы.»
Абазінская, абхазская, аварская, агульская, азербайджанская, албанская, алтайская, англійская, арабская, армянская, асецінская, ахвахская, балгарская, балкарская, баскская, башкірская, валійская, венгерская, вепская, в'етнамская і іншыя мовы народаў свету (вялікія і малыя мовы жыхароў нашай планеты з розных яе куточкаў!) сталі праваднікамі неўміручых слоў Янкі Купалы. Вялікага паэта, да нядаўняга юбілею якога Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прамовіў наступныя словы: «Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, акрэсліў духоўныя арыенціры многім пакаленням...»
Складальнікі выдання — прафесар, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Прадмову да кнігі напісаў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. Ёсць у прадмове і наступнае перакананне: «Упэўнены, што пераклад гэтага выбітнага верша на шматлікія мовы свету будзе спрыяць лепшаму разуменню гістарычнага мінулага беларускага народа, яго надзей і мар, яго душы».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/be/news/20170622/1498140859-versh-yanki-kupaly-hto-tam-idze-na-movah-svetu
[4] https://zviazda.by/be/tags/yanka-kupala
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-encyklapedyya-imya-petrusya-brouki-2