У ЗША кінакрытыкі прыступілі да галасавання за будучых лаўрэатаў "Оскара", паведамляюць інфармагенцтвы.
"Оскар" уручаецца ў 24 катэгорыях. У гэтым годзе на перамогу ў катэгорыі "Лепшы фільм" прэтэндуюць дзевяць кінакарцін: "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" [3], "Прывідная нітка", "Сакрэтная дасье", "Цёмныя часы", "Кліч мяне сваім імем", "Прэч" , "Лэдзі Бёрд", "Дзюнкерк", "Форма вады".
Галасаванне будзе доўжыцца тыдзень. У гэтым годзе кінакрытыкі яшчэ могуць аддаць свой голас як з дапамогай звычайнага папяровага бюлетэня, так і праз інтэрнэт. У 2019 годзе прадугледжана толькі анлайн-галасаванне.
Уручэнне прэстыжнай кінапрэміі пройдзе 4 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Вядучым 90-й па ліку цырымоніі стане комік Джымі Кімэл.
Напярэдадні, 19 лютага, была ўручана галоўная кінаўзнагарода Вялікабрытаніі. Прэмію BAFTA у намінацыі "Лепшы фільм" атрымала драма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры".
БЕЛТА [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kino
[3] http://zviazda.by/be/news/20180207/1518011902-film-z-syamyu-naminacyyami-na-oskar-idze-u-minskim-prakace
[4] http://www.belta.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/oskar