Цыркавое шоу «Лядовая феерыя», канцэрт Guf і арт-праект RELAX — афіша «Звязды» з 26 сакавіка па 1 красавіка.
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк
Калі: 28 сакавіка, 19:00; 30 сакавіка 15:00 і 19:00; 31 сакавіка, 11:00, 15:00 і 19.00; 1 красавіка, 12:00
Колькі каштуе: ад 18 р.
Нягледзячы на тое, што з-пад ног ляціць снежная крошка, нумары захопліваюць яркімі фарбамі і гарачымі рытмамі. Гледачоў нібы запрашаюць у падарожжа па краінах свету з прыпынкамі то на бразільскім карнавале, то на Паўночным полюсе. Дарэчы, чатырохногія гадаванцы Максіма Рубцова сапраўды нагадваюць пухнатыя снежныя гурбы. Акрамя сабак на манеж выйдуць дрэсіраваныя малпачкі і мядзведзі. Толькі замест класічнага веласіпеда касалапы перасеў на гіраскутар.
Дзе: ГЗЦ «Дана Мол» (вул. П. Мсціслаўца, 11)
Калі: па 15 ліпеня
Колькі каштуе: 15 р.
Выстава Future LIVE рэалізавана ў фармаце Educatement — гэта і забава, і навучанне адначасова. Тут наведвальнікі ўбачаць, як зладжаны свет вакол нас, навучацца ўзаемадзеянню з рэальнасцю і даведаюцца, як правільна развіць крэатыўнае мысленне.
Future LIVE — прастора, дзе і дарослыя, і дзеці правядуць час ярка і насычана.
Дзе: начны клуб Re: Public
Калі: 1 красавіка, 20:00 (запуск у 19:00)
Колькі каштуе: у арганізатара (+375 33 672 80 81) ад 35 р. (першыя 200 білетаў), у білетных аператараў ад 48 р.
GUF (Аляксей Далматаў) - расійскі рэп-выканаўца. Яго статус не мяняецца з гадамі. Паэт маскоўскіх вуліц, чый дэбютны «Горад Дарог» закахаў у сябе цэлае пакаленне слухачоў. Яго новых трэкаў вельмі чакаюць, а на канцэрты выстройваюцца чэргі. Аляксей прыязджае ў Мінск, каб выступіць са сваёй сольнай праграмай, у якой будуць упадабаныя хіты, а таксама новыя кампазіцыі.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей
Калі: па 1 мая, 11:00-19:00
Колькі каштуе: 10 р., 8 р. — студэнты, 5 р. — пенсіянеры і школьнікі, дзеці да 7 гадоў — бясплатна
Сто арыгінальных графічных работ, прадстаўленых на выставе, паходзяць з прыватнай калекцыі Андрэа Пантальці і былі дастаўлены з Рыма ў Мінск прамым рэйсам авіякампаніі «Белавія».
Ілюстрацыі Далі да «Боскай камедыі» прызнаныя лепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі і лепшымі ілюстрацыямі несмяротнай кнігі Дантэ. Каштоўным дадаткам выставы і калекцыі з'яўляецца тытульны ліст «Боскай камедыі», на якім у 1965 годзе Сальвадор Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай ручкай.
Да выставы падрыхтавана суправаджальная праграма адукацыйнага характару, дзе спецыялісты раскажуць пра спадчыну Дантэ, адбудуцца чытанні «Боскай камедыі», прагляды фільмаў і лекцыі, прысвечаныя інтэрпрэтацыі кнігі ў іншых відах мастацтва, а таксама асобе Сальвадора Далі і працэсу стварэння ілюстрацый.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей
Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: уваход — білет у музей
Выстава RELAX — яркі, стыльны, незвычайны праект, напоўнены гармоніяй і пачуццёвасцю, супакоем і ціхамірнасцю.
Магчымасць выкарыстання выяўленчага мастацтва для вылячэння і паслаблення, дасягнення станоўчых эмоцый і аднаўлення гармоніі ўжо даўно практыкуецца многімі музеямі свету ў форме арт-тэрапіі. Асаблівасць жа дадзенай выставы ў тым, што тэрапеўтычны эфект ад непасрэднага ўспрымання музейных экспанатаў узмоцнены тэмай выставы — «чалавек, які адпачывае».
Гледачу прадставіцца магчымасць убачыць зусім розныя грані ажыццяўлення тэмы «мастацтва адпачываць» — ад купання і гульняў на прыродзе да чытання і сну. Арганізатары выставы пастараліся пабудаваць не проста экспазіцыю, а art-прастору, дзе кожны зможа не толькі палюбавацца выдатнымі працамі, але, прысеўшы на канапу, знайсці свой «астравок шчасця».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://zviazda.by/be/news/20180213/1518532629-u-beldzyarzhcyrk-zavitala-lyadovaya-feeryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic