Сёння ў 19:00 па ўсёй Беларусі пройдзе акцыя ў памяць аб загінулых [2] у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» у Кемерава. Паведамленні з заклікам прыняць удзел у акцыі з'яўляюцца ў сацыяльных сетках.
У пабліку «Твой Мінск» прапануецца [3] да 19:00 сабрацца на пляцоўцы каля Палаца спорту, каб запусціць у неба белыя шары. Аўтамабілістам прапануецца ў гэты ж час на адну хвіліну націснуць на клаксон.
Тым, хто не зможа ў гэты час быць у кропцы збору, прапануецца купіць белы шар і у 19:00 запусціць яго ў неба.
Беларусь у знак салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, прыспускае дзяржсцягі і адмяняе забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта паведамляе БЕЛТА [4] са спасылкай на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмяняецца трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180326/1522041617-kolkasc-zaginulyh-u-kemerave-uzrasla-da-48
[3] https://vk.com/etominsk?w=wall-11003113_1342151
[4] http://www.belta.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/kemerava
[6] https://zviazda.by/be/tags/pazhar