Матэрыял [3] пад такім загалоўкам з'явіўся ў нумары за 20 лютага. Размова ў ім была пра тое, як жыхары дома нумар 28 на сталічным праспекце Незалежнасці гадамі змагаюцца за бяспечнае перамяшчэнне ва ўласным двары, бо любое святочнае мерапрыемства непадалёку ператварае прыдамавую тэрыторыю ў бясплатную — хоць і забароненую правіламі дарожнага руху — паркоўку.
Як паведамілі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, «адміністрацыя Ленінскага раёна горада Мінска вынесла рашэнне ад 13.03.2018 № 306 аб дазволе камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Жыллёва-камунальная гаспадарка Ленінскага раёна г. Мінска» правядзення за кошт грашовых сродкаў жыхароў і суб'ектаў гаспадарання праектна-пошукавых работ і выканання добраўпарадкавання ўнутрыдваровых тэрыторый па адрасе: пр. Незалежнасці, 28, вул. Я. Купалы, 17, вул. К. Маркса, 45 (размяшчэнне дзвюх прылад для абмежавання руху транспартных сродкаў (шлагбаумаў).
У цяперашні час сумесна з ініцыятыўнай групай жыхароў названых дамоў вызначаецца тэхналогія забеспячэння доступу на тэрыторыю каля дамоў і афармляецца неабходны пакет праваўстанаўляльных дакументаў на ўстаноўку шлагбаумаў».
Рагнеда ЮРГЕЛЬ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ragneda-yurgel
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20180220/1519104384-uzho-katory-god-zhyhary-zmagayucca-suprac-agulnay-parkouki-u-dvary
[4] https://zviazda.by/be/tags/parkouka